КДБ заяўляе, што затрымаў кур'ераў, якія везлі апазіцыі грошы з-за мяжы

У Беларусі затрыманыя некалькі кур'ераў, якія спрабавалі даставіць грошы з-за мяжы для апазіцыі. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў, перадае БЕЛТА.
Журналісты прасілі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю пра затрыманага кур'ера, які вёз у Беларусь 200 тысяч долараў для апазіцыі. Зветскі пра гэтага кур'ера агучваў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік КДБ заявіў, што затрыманы не адзін такі кур'ер, а некалькі. Падрабязнасці ён паабяцаў паведаміць па заканчэнні расследавання.