Кіеўская міліцыя ўзяла пад ахову камуністычныя помнікі

Кіеўскія міліцыянты ахоўваюць помнікі вядомым бальшавікам. Раней група маладых людзей, якія прадстаўляюць “Саюз гетманцаў-дзяржаўнікаў”, абліла фарбай і пашкодзіла помнікі Уладзіміру Леніну, Станіславу Касіору, Мікалаю Шчорсу і іншым дзеячам камуністычных часоў. Маладзёны напісалі на помніках: “Ворагі Украіны”, “Бацькі Галадамору”. Камунальная служба змыла фарбу з дзевяці манументаў, пасля чаго побач з'явіліся міліцыянты, якія цэлы дзень дзяжураць каля помнікаў.

Свае дзеянні маладзёны аргументавалі тым, што дэпутаты гарадской рады ніводнага разу не ставілі пытанне пра знос камуністычных помнікаў. Таму, як сцвярджаюць члены “Саюза гетманцаў-дзяржаўнікаў”, ім застаецца толькі знішчаць манументы.

ПРИМА-News