Кіраўніцтва МУС чакае, калі Менцюк "выплыве на якім-небудзь злачынстве"

Вышук Рамана Менцюка, які 2 сакавіка на іншамарцы тараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе "Мінск-Мікашэвічы", не знаходзіцца пад спецыяльным кантролем кіраўніцтва МУС. Такую заяву зрабіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.  Паводле яго словаў, у Беларусі ў вышуку знаходзяцца тысячы асобаў і некаторыя выпадкі ён сапраўды кантралюе асабіста. Навумаў пераканы, што Менцюк "сам выплыве на якім-небудзь злачынстве".

Інтэрфакс