Кіраўнік кампаніі BMW страціў прытомнасць на прэзентацыі ў Франкфурце (фота)
На прэзентацыі навінак кампаніі BMW у Франкфурце адбылося здарэнне. Яе кіраўнік Харальд Кругер выступаў з прамовай і раптоўна страціў прытомнасць, інфармуе Reuters.
Кругера паднялі двое мужчын, якія яго суправаджалі. Паведамляецца, што ён змог ісці самастойна. Выступленне кіраўніка BMW было перанесенае на больш позні тэрмін.
Фота: Reuters