Кіраўнік МЗС Нідэрландаў заклікаў Эштан настойваць на вызваленні вязняў

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў Уры Разенталь заклікаў прадстаўніка Еўрасаюза па знешніх сувязях Кэтрын Эштан правесці сустрэчу не толькі з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, але і з прадстаўнікамі апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністра на пісьмовы запыт, зроблены галандскімі дэпутатамі, паведамляе БелаПАН.

12 студзеня ў Брусэлі можа адбыцца сустрэча Эштан з Мартынавым. У гэты дзень у Еўрапарламенце пройдуць слуханні па Беларусі, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі дэмакратычных сіл краіны.

Як паведаміў прадстаўнік арганізацыі "Місія для Мінска" Олівер ван Лао, галандскі міністр сумняваецца ў мэтазгоднасці сустрэчы Эштан і Мартынава, аднак не можа яе адмяніць. Розенталь заклікаў яе ў гутарцы з беларускім міністрам асудзіць арышты прадстаўнікоў апазіцыі і настойваць на іх вызваленні.