Кіраўнік нямецкага МЗС: афіцыйны Мінск узяў аўтарытарны курс
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле раскрытыкаваў рашэнне беларускіх уладаў аб непадаўжэнні мандата офіса АБСЕ ў Мінску, паведамляе Хартыя’97 са спасылкай на агенцтва dpa. Паводле словаў нямецкага міністра, гэтае рашэнне сведчыць аб аўтарытарным курсе афіцыйнага Мінска і аб яго аддаленні ад еўрапейскай сістэмы каштоўнасцяў.
Раней кіраўнікі камітэтаў па замежных справах парламентаў Нямеччыны і Польшчы выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі Літву дамагацца большай актыўнасці АБСЕ ў Беларусі. Літва ж з гэтага году старшынствуе ў АБСЕ.