Кіраўнікі беларускіх канцэрнаў адкажуць за невыкананне бізнэс-планаў
Кіраўнікі канцэрнаў "Беллеспрам", "Беллеспаперпрам", "Белбіяфарм" будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Падставай для гэтага стала невыкананне бізнэс-планаў на падпарадкаваных ім прадпрыемствах. Пра такую заяву міністра эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанкі паведамляе "Інтэрфакс". Па словах міністра, невыкананне бізнэс-планаў у канцэрне "Беллеспаперпрам" склала 70,3%, "Белбіяфарме" - 66,7%, "Беллеспраме" - 61,2%.
Акрамя таго, да дысцыплінарнай адказнасці будзе прыцягнута кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкаму і шэрагу прадпрыемстваў вобласці за невыкананне бізнэс-планаў I квартала.
Акрамя таго, да дысцыплінарнай адказнасці будзе прыцягнута кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкаму і шэрагу прадпрыемстваў вобласці за невыкананне бізнэс-планаў I квартала.