Кіраўнікі фірмы "Эмір Мотарс" могуць пазбегнуць крымінальнай адказнасці

Кіраўнікі фірмы "Эмір Мотарс", якая займалася пастаўкай у Беларусь новых аўтамабіляў "Таёта", могуць быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці.
Аб гэтым паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 студзеня.

Паводле яго слоў, падчас папярэдняга расследавання нанесены дзеяннямі службовых асобаў гэтай фірмы ўрон (больш за 7 мільярдаў рублёў) пакрыты ў поўным аб’ёме, і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з просьбай вызваліць іх ад крымінальнай адказнасці.

Злачынныя дзеянні кіраўнікоў фірмы зводзіліся да ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў пры ўвозе новых аўтамабіляў. Усяго было ўвезена каля 300 машын.

БелаПАН