Кіроўца маршруткі прасіў міліцыянта аплаціць праезд і атрымаў штраф (відэа)
Яго абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" — кіроўца выгнаў міліцыянта з аўтобуса.
Здарэнне адбылося ў горадзе Лісічанску ў Луганскай вобласці Украіны. У інтэрнэце быў змешчаны відэаролік, на якім зафіксаваная канфліктная сітуацыя. Міліцыянт адмовіўся плаціць, ён быў у форме, паказаў службовае пасведчанне і нагадаў пра сваё права на бясплатны праезд. Аднак кіроўца ў прысутнасці іншых пасажыраў стаў абражаць праваахоўніка, хапаць яго за вопратку.
У выніку за абразу супрацоўніка міліцыі кіроўцу аштрафавалі на 51 грыўну (больш за 6 долараў), інфармуе газета "Сегодня".