Клічко і іншыя лідары апазіцыі дамовіліся аб адзіным кандыдаце ў прэзідэнты Украіны (фота, відэа)

Пра гэта на апазіцыйным мітынгу на Сафійскай плошчы Кіева ў суботу заявіў старшыня палітрады партыі "Бацькаўшчына" Аляксандр Турчынаў. Ён зачытаў тэкст дэкларацыі, якую падпісалі перад прысутнымі людзьмі старшыня фракцыі "УДАР" у Вярхоўнай Радзе Віталь Клічко, старшыня фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк і кіраўнік фракцыі "Свабода" Алег Цягнібок.


Паводле дакумента, палітычныя сілы ўзялі на сябе абавязацельства "адзінай камандай перамагчы антыўкраінскі крымінальна-мафіёзны рэжым так званай "Сям'і" Януковіча на чарговых ці датэрміновых выбарах кіраўніка дзяржавы". Яны дамовіліся, што падтрымаюць таго кандыдата ад гэтых сілаў, які выйдзе ў другі тур. Калі ж зменяцца "правілы гульні", то яны зробяць гэта ўжо ў першым туры, інфармуе УНІАН.
 

Сёння ж у цэнтры Кіева адбылася бойка паміж байцамі спецпадраздзялення "Беркут" і актывістамі "Свабоды".
 

Фота — УНІАН