Конкурс на спецыяльнасць "дызайн" у БДУ склаў амаль 17 чалавек на месца

83 абітурыенты падалі дакументы ў БДУ на спецыяльнасць "камунікатыўны дызайн", на якую набіраюць толькі пяць бюджэтных месцаў.
Такім чынам, конкурс тут склаў 16,6 чалавека на месца. Такі ж конкурс на гэтую спецыяльнасць быў і летась, адзначае “Тэлеграф”.

А ўвогуле сярэдні конкурс на бюджэтныя месцы ў БДУ склаў 2,6 чалавека на месца, у тэхнічным універсітэце — два чалавекі на месца, у медыцынскім універсітэце — 1,75, у эканамічным і аграрна-тэхнічным універсітэтах — па 3,3, ва ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі — 1,6 чалавека на месца. У недзяржаўных ВНУ, дзе навучанне платнае, цяпер конкурс толькі фарміруецца.