Кошт шэнгенскіх візаў залежыць ад выніку выбараў і вызвалення палітвязняў
"Новая дынаміка" ў адносінах Еўрасаюза з Беларуссю можа з'явіцца ў тым выпадку, калі выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць празрыстымі і адкрытымі, а палітвязні выйдуць на волю. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Францыі ў нашай краіне Мірэй Мюсо.
Ад імя французскага прадстаўніцтва ў Савеце ЕС спадарыня Мюсо падкрэсліла, што гаворка ідзе не толькі пра ацэнку выбараў у дзень галасавання, але і пра тое, наколькі ўвогуле будзе свабодная і адкрытая выбарчая кампанія.
"Пакуль паміж Беларуссю і ЕС не будзе падпісанае пагадненне пра супрацоўніцтва і партнёрства ў рамках еўрапейскай палітыкі добрасуседства, кошт і працэдура атрымання шэнгенскіх візаў для беларусаў не зменіцца", - заявіла амбасадар Францыі.
Інтэрфакс