Кожная пятая брытанка зарабляе больш за свайго партнёра
Такія звесткі апублікаваў брытанскі урад. Пад канец 1960-х толькі 4% жанчын ад 16 да 60 гадоў зараблялі больш, чым іх мужчыны. Цяпер іх 19% - 2,7 млн жанчын, паведамляе Daily Mail. З гэтай прычыны ўсё большая колькасць мужчын займаюцца домам і дзецьмі. За 15 год колькасць такіх мужчын узрасла на 80% і склала 214 тыс.
Аднак Daily Mail звяртае ўвагу, што сярэднестатыстычная брытанка зарабляе на 25% менш, чым сярэднестатыстычны брытанец: мужчына - 531 фунт стэрлінгаў у тыдзень, а жынчына - 426.
Аднак Daily Mail звяртае ўвагу, што сярэднестатыстычная брытанка зарабляе на 25% менш, чым сярэднестатыстычны брытанец: мужчына - 531 фунт стэрлінгаў у тыдзень, а жынчына - 426.