Крамы Мінска з 15 снежня пераходзяць на навагодні рэжым гандлю

Крамы Мінска з 15 снежня пераходзяць на навагодні рэжым гандлю. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч.

Прадуктовыя крамы будуць закрывацца не раней 22.00, непрадуктовыя - не раней 21.00. Буйныя крамы (гіпермаркеты, супермаркеты, універсамы) будуць працаваць да 23.00, паведаміў Калтовіч.

Пры наяўнасці заказаў на правядзенне навагодніх мерапрыемстваў аб'ектам грамадскага харчавання горада дазволена працаваць да 6 гадзін раніцы за выключэннем аб'ектаў, размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя дамы.

Новыя падыходы будуць выкарыстоўвацца пры святочным афармленні вітрын сталічных крамаў. Тэматычна аформлены вітрыны будуць да 1 снежня, паведамляе БЕЛТА.