Крымскія выратавальнікі спынілі пошук беларускага турыста Арсеня Ваўка

Ужо 12 дзён нічога невядома пра лёс беларускага турыста Арсеня Ваўка, які знік у крымскія гарах у раёне Гурзуфа. Група выратавальнікаў з дзесяці чалавек спыніла яго пошук. Яны абследавалі тэрыторыю 20 на 25 кіламетраў, але не выявілі ніякіх слядоў 24-гадовага мінчука Арсеня Ваўка.

Зараз у пашуковай аперацыі ўдзельнічаюць толькі двое яго сяброў і горны праваднік, паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.

Крымская міліцыя не выключае крымінальную версію знікнення беларуса, адзначае ОНТ.