Ксёндз Булька: Мяне не адпускаюць вернікі і япіскап, таму застаюся

Ксёндз Ёзас Булька абверг інфармацыю пра свой сыход з пасады святара. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Булька спасылаецца на тое, што яго "не адпускаюць" прыхаджане і япіскап.
Ён паведаміў, што яму прапаноўвалі месца ў інтэрнаце для сталых людзей у Віцебску, але ён "прыняў рашэнне працаваць далей".

Нагадаем, пракуратура Літвы вінаваціць 83-гадовага святара з глыбоцкага мястэчка Мосар у тым, што ён у 1950-х дапамагаў савецкім карным органам высочваць літоўскіх "лясных братоў", многія з якіх былі забітыя ці закатаваныя.

Гэтыя сцверджанні ксёндз Булька рашуча абвяргае і называе асабістай абразай. Аднак звяртацца ў суд ён не збіраецца.

Гл. таксама:

В результате скандала Юозас Булька попал в больницу

Булька мог быть рукоположен в священники с помощью спецслужб?

Литва выдала ордер на арест священника из Беларуси Юозаса Бульки