Курэйчык абраў "той спіс, дзе больш таленавітых і прыстойных людзей"
Вядомы беларускі драматург Андрэй Курэйчык заявіў пра выйсце з Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў.
Нагодай да скандалу паслужыла інфармацыя пра тое, што ў рэдакцыі ўсіх буйных афіцыйных СМІ прыйшла ад урада папера са спісам забароненых да згадвання "дзеячаў мастацтва і творчых калектываў". У спісе, сярод іншых, аказаўся і Курэйчык.
Як заявіў Курэйчык, "палітыка "чорных спісаў" у стаўленні людзей мастацтва ў XXI стагоддзі – бянтэжыць".
"Дзікасць і варварства, нажаль, не пакінулі гэту краіну", - сказаў ён. Па словах драматурга, "быць у двух спісах – зашмат". Таму ён абраў "той спіс, дзе больш таленавітых і прыстойных людзей", паведамляе "Ежедневник".
Фота: budzma.org