Курсантаў мінскіх аўташкол будуць правяраць на псіхалагічную ўстойлівасць
Курсантам сталічных аўташкол будзе рэкамендавана праходзіць псіхафізіалагічнае тэставанне.
Як паведаміў начальнік аддзела бяспекі руху на транспарце БЕЛНДІТ “Транстэхніка” Міхаіл Свістун, ужо распачата распрацоўка комплекснай праграмы. Дзякуючы ёй колькасць аварый павінна змяншацца штогод на 4-4,5%, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Будучым кіроўцам прапануюць прайсці тэст, які ацэніць стрэсаўстойлівасць і гатоўнасць да дзеянняў ва ўмовах рэзкага пагаршэння дарожнага становішча. Як адзначыў Свістун, дадзеная сістэма можа выкарыстоўвацца і пры прафесійным адборы і пры перападрыхтоўцы кіроўцаў катэгорый В, С і D.