Кватэрны злодзей з Беларусі ва ўкраінскім горадзе скокнуў з трэцяга паверха

Кватэрных злодзеяў з Беларусі затрымалі ва ўкраінскім горадзе Хмяльніцкі.
Яны не чакалі хуткага вяртання гаспадароў кватэры ды яшчэ і з гасцямі-вайскоўцамі. Аднаго злодзея затрымалі на месцы, другі аказаў узброены супраціў, скочыў з трэцяга паверху і ўцёк. Яго затрымалі праз дзве гадзіны.

Высветлілася, што беларускія “гастралёры” абрабавалі толькі ў Хмяльніцкім 25 кватэраў. Цяпер правяраецца іх удзел у злачынствах на тэрыторыі Вінніцкай вобласці і ў Крыме, бо на здыманай кватэры, дзе злодзеі жылі разам са сваімі сем’ямі, знойдзена шмат скрадзенай маёмасці.

Адзін з беларусаў прызнаўся на допыце, што стаў красці, калі ў Беларусі не здолеў знайсці працу з прыстойным заробкам. Беларускім злодзеям пагражае як мінімум 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе тэлекампанія НТН.