Квіткі на футбольны матч Беларусь-Андора будуць прадаваць у Гродне і Мінску

Квіткі на адборачны матч чэмпіянату свету па футболе Беларусь—Андора будуць прадавацца ў Гродне і Мінску. Паводле інфармацыі БелаПАН, касы будуць працаваць на мінскім стадыёне "Дынама" і ў Гродне на цэнтральным спартовым комплексе "Нёман". Нагадаем, што менавіта ў Гродне 6 чэрвеня адбудзецца гульня. Кошт квіткоў складзе ад 10 да 40 тысяч рублёў у залежнасці ад сектара.

Дакладны час пачатку продажу квіткоў будзе названы пасля іх вырабу. Тады ж будзе абвешчаная колькасць квіткоў, якія паступяць у касы ў абодвух гарадах.