Кыргызстан мае намер мяняць свой кумыс на беларускі лён
Кыргызстан мае намер развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Улады гэтай краіны збіраюцца зацікавіць шэраг мясцовых кампаній кантрактамі з беларускімі прадпрыемствамі. Паведамляецца, што афіцыйны Мінск зацікаўлены ў пастаўках з Кыргыстана
плодаагародніннай прадукцыі, воўны, скураў, а таксама кыргызскіх
нацыянальных напояў (найперш, кумысу).
Усходнюю краіну, у сваю чаргу, зацікавілі беларускі лён, медыкаменты, тэхніка для ўборкі ўраджая і камунальных працаў.
Ужо ў бліжэйшы час будуць разгледжаны пытанні стварэння сумесных прадпрыемстваў.
http://www.agronews.ru