Л. Баршчэўскі: Звышвялікай колькасці людзей на сённяшняй акцыі не будзе
Сёння а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбудзецца не санкцыянаваная ўладамі акцыя ў абарону незалежнасці Беларусі. Партыя БНФ заклікала людзей прадэманстраваць напярэдадні візіту расійскага прэзідэнта Пуціна еўрапейскі выбар Беларусі і нязгоду з намерам падпісання Канстытуцыйнага акта аб утварэнні саюзнай дзяржавы. Нагадаем, ідэя правядзення акцыі ўзнікла падчас правядзення нядаўняга з’езду Партыі БНФ. Яе арганізоўваў Віктар Івашкевіч, але ўчора ён быў арыштаваны. Тым не менш людзі на плошчу збіраюцца прыйсці.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, што гэта будзе не мітынг ці пікет, а імправізаваная прэс-канферэнцыя.
Вось што мяркуе Баршчэўскі пра яе масавасць:
“Я ведаю, у асноўным рабілася стаўка, што моладзь даведаецца пра акцыю праз свае каналы, праз Інтэрнэт. Таму чакаць там звышвялікай колькасці людзей не варта. І як будуць паводзіць сябе ўлады да гэтай мірнай акцыі, мірнай прэс-канферэнцыі, цяжка сказаць”.
Паводле словаў Лявона Баршчэўскага, “на словах акцыю падтрымалі ўсе”. Афіцыйна заявіў пра падтрымку гэтай ініцыятывы фронтаўцаў лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Старшыня Партыі БНФ кажа, што “нічога радыкальнага чакаць не варта”. На яго думку, важны ўжо сам факт прыходу людзей на Кастрычніцкую плошчу.