Лаўроў прапанаваў Мінску не звязваць эканоміку і ваенна-палітычную бяспеку
Кіраўніцтва Расіі здзіўленае рашэннем Беларусі не прымаць удзел у мерапрыемствах па лініі АДКБ, якія праходзяць 14 чэрвеня ў Маскве. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамтсва Расіі Сяргей Лаўроў у каментары "Інтэрфаксу" заявіў, што звязваць эканамічныя праблемы з праблематыкай ваенна-палітычнай бяспекі няправільна. Па словах Лаўрова, афіцыйная Масква не можа зразумець матывы, па якіх беларускі бок вырашыў не ўдзельнічаць 14 чэрвеня ў мерапрыемствах АДКБ.