Летась 5 тысячам беларусаў на мяжы не дазволілі заехаць на тэрыторыю ЕС
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар бюро Frontex Ізабела Купер. Па яе словах, 4,8 тыс. адмоваў было дадзена пры спробе беларускіх грамадзян заехаць у Польшчу.
Па ліку такіх адмоваў Беларусь у мінулым годзе стала пятай пасля Ўкраіны (каля 19 тыс.), Бразіліі, Расіі ды Грузіі. Грамадзяне Ўкраіны, Расіі ды Грузіі таксама атрымалі большасць адмоваў пры спробе перасячы мяжу з Польшчай, адзначае БелаПАН.
Асноўнымі прычынамі нядопуску грамадзян на тэрыторыю краін ЕС з'яўляюцца адсутнасць візы або віду на жыхарства, дакумента, які пацвярджае мэты прыезду. Адмовы таксама атрымліваюць асобы, у якіх выяўляецца недахоп сродкаў для пражывання на тэрыторыі краін ЕС.