Летась за няплату камунальных паслуг у Мінску з кватэр выселены 23 сям'і
У 2007 годзе за няплату паслуг ЖКГ у Мінску выселены з кватэр 23 сям'і. Пра гэта паведаміла галоўны бухгалтар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Таццяна Жабрун.
У Заводскім і Фрунзенскім раёнах выселена па шэсць сем'яў, Партызанскім і Савецкім — па чатыры, Маскоўскім — дзве, Ленінскім — адна.
Усяго ў 2007 годзе на высяленне пададзена 137 пазоваў. Тэрмін нявыплаты, які заканчваецца высяленнем, як правіла, перавышае шэсць месяцаў, а сумы складаюць ад 2 да 5 мільёнаў рублёў.
БелаПАН