Ліцэнзійныя праграмы на беларускім рынку складаюць менш за 10%
Ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне ў Беларусі складае менш за 10% агульнага рынку. Так ацанілі стан рынку эксперты кампаніі AXOFT, якая з'яўляецца пастаўшчыком ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння ў Беларусі. У кампаніі AXOFT разлічваюць на хуткія дадатныя змены на беларускім рынку. Аб'ём рынку ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння ў 2007 годзе ў параўнанні з 2006-м вырас у Беларусі прыкладна на 70% і склаў 10—12 млн. долараў ЗША.
Кампаніі, якія пастаўляюць ліцэнзійныя праграмы, чакаюць устойлівага росту як мінімум бліжэйшыя пяць гадоў. Паводле папярэдніх экспертных ацэнак, рынак праграмнага забеспячэння ў Беларусі будзе павялічвацца на 50—70% штогод.
БелаПАН