Лідару неафіцыйнага Саюза палякаў Сікорскі паабяцаў падтрымку аб'яднання

На сустрэчы з лідарам неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжалікай Арэхвай міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі абяцаў падтрымку грамадскага аб'яднання з боку польскага ўраду і МЗС. У інтэрв'ю БелаПАН Арэхва паведаміла, што падчас сустрэч Сікорскага з Лукашэнкам і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем абмяркоўвалася праблема свабоднай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і павагі да іх правоў.

Разам з тым, Арэхва выказала шкадаванне, што падчас гэтых сустрэч не падымалася пытанне аб легалізацыі дзейнасці неафіцыйнага Саюза палякаў.