Лідары краін NATO ухвалілі новую стратэгічную канцэпцыю альянса

Новую стратэгічную канцэпцыю альянса ўхвалілі лідары краін NATO падчас саміту ў Лісабоне. З аднаго боку, яна накіравана на стварэнне свету без ядзернай зброі, аднак да тых пор, пакуль яна існуе, будзе выкарыстоўваць ядзерныя рэсурсы краін-удзельніц NATO у якасці інструмента стрымлівання, адзначае Reuters. Генеральны сакратар альянса Андэрс Фог Расмусэн назваў рашэнне лісабонскага саміту "гістарычным момантам". "Новая стратэгічная канцэпцыя дазволіць NATO больш эфектыўна абараніць мір і бяспеку ўдзельнікаў альянса", — сказаў ён.

Ва ўхваленым дакуменце гаворыцца, што дзверы NATO застаюцца адчыненымі для еўрапейскіх дэмакратыяў, якія хочуць стаць сябрамі альянсу і адпавядаць яго стандартам. Паводле новай стратэгічнай канцэпцыі, NATO не нясе пагрозы для Расіі, адначасова дэкларуецца працяг развіцця партнёрства з Украінай і Грузіяй, інфармуе УНІАН.