Лідэр расійскай кампартыі хоча аб’яднаць у саюзную дзяржаву чатыры краіны
“Без саюза Расіі, Беларусі, Украіны, пажадана і Казахстана, у нас з вамі няма перспектывы”, такую заяву сёння ў Маскве зрабіў лідэр Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў.
Ён мяркуе, што ў XXI стагоддзі выжывуць толькі “самадастатковыя дзяржавы” альбо дзяржавы, якія аб’ядналіся ў саюз для таго, каб “быць канкурэнтаздольнымі на сучасным рынку і ўмець адстойваць свае дзяржаўныя і нацыянальныя інтарэсы”.
РИА “Новости”