Лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча невядомыя вывозілі на Лагойшчыну

Лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча ў суботу раніцай схапілі ў Мінску невядомыя. Яны вывезлі яго на Лагойшчыну, дзе і пакінулі. Як паведамляе Радыё Свабода, якраз у суботу праводзілася сустрэча прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, якія заснавалі кааліцыю "Новае пакаленне", і Дашкевіч не змог у ёй узяць удзел.

Нагадаем, падобныя здарэнні на працягу апошняга года адбыліся з маладафронтаўцамі Настай Палажанкай і Дзянісам Карновым, лідэрам "Маладой Беларусі" Артурам Фінькевічам. Па заявах пацярпелых заводзіліся крымінальныя справы, але злачынцаў міліцыя не знайшла.