Лідэры дэмсіл пададуць у Генпракуратуру звароты па справе Казуліна

Кіраўнікі аб'яднаных дэмакратычных сіл сёння пададуць у Генеральную пракуратуру звароты па справе Аляксандра Казуліна. Яе сінхронна накіруюць кожны ад свайго імя Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч.

У сваіх зваротах палітыкі падтрымліваюць патрабаванні нагляднай скаргі, скіраванай у Генпракуратуру адвакатам Казуліна аб яго вызваленні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

“Гэта важна зрабіць менавіта цяпер, калі ў Генпракуратуры знаходзіцца абскарджанне прысуду. Калі палітычным вязнем ёсць былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі — гэта абуральны ўдвая”.