Лідэры краін G8 заклікалі не забываць урокі Другой сусветнай вайны
Сумесную заяву з нагоды 65-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне прынялі лідэры краін "вялікай васьмёркі". Яны пацвердзілі адданасць міжнароднаму праву і дэмакратычным каштоўнасцям, а таксама выказалі рашучасць сумесна змагацца супраць тэрарызму і распаўсюду зброі масавага вынішчэння. У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што 8 і 9 траўня, у дні памяці і прымірэння, лідэры G8 "аддаюць даніну асаблівай павагі ўсім, хто зведаў акупацыю і жахі Халакосту". "Нашыя думкі і з тымі, хто цярпеў ад наступнага падзелу Еўропы", — цытуе заяву РИА Новости.
На думку лідэраў "васьмёркі", дзяржавы і народы абавязаныя памятаць урокі вайны, якія гавораць пра дыктатуру, агрэсію, несправядлівасць, ідэалогію нянавісці і расавай перавагі, якім "няма месца на Зямлі, яны мусяць быць адрынутыя".
Нагадаем. G8 — гэта міжнародны клуб, які аб'ядноўвае ўрады найбольш індустрыйна развітых краін свету, а менавіта: ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Японіі, Італіі, Расіі, Францыі, Канады.