Лідская міліцыя па-ранейшаму лічыць, што ў раёне бачылі малпу, а не пачвару
Міліцыя прытрымліваецца мінулагодняй версіі пра калматую пачвару з Лідскага раёна. Праваахоўнікі ўпэўненыя, што людзі бачылі малпу, якая ўцякла з цырка. Пра гэта "Интерфаксу" паведаміў выконваючы абавязкі начальніка Лідскага РУУС Аляксей Гайко. Нагадаем, у ліпені 2008 года на Лідчыне, а пасля і ў іншых раёнах людзі неаднаразова бачылі нейкую таямнічую калматую істоту, яе фотаробат друкавала мясцовая газета. Да пошуку істоты былі прыцягнутыя міліцыя, ратавальнікі і мясцовыя жыхары, але злавіць яе не ўдалося.
Паводле слоў Гайко, ніякіх калматых пачвараў, за мінулы год на Лідчыне не бачылі. Таму ён перакананы, што прычынай чутак стала малпа, пра ўцёкі якой адміністрацыя цырка пабаялася заявіць, інакш давялося б аплаціць маштабную аперацыю па пошуку жывёлы.
Міліцыянты мяркуюць, што малпа загінула зімой у лесе, аднак доказаў не прыводзяць. Тым часам, існуе версія, што на Лідчыне бачылі кадука — калматую чалавекападобную істоту з беларускай міфалогіі.