Ліст правайдэраў не паўплываў на рашэнне Белтэлекама аб зніжэнні цэнаў
Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Белтэлекама, нацыянальны аператар электрасувязі панізіў цэны прыватным правайдэрам на доступ у інтэрнэт ажно на 25%. Учора мы пісалі пра змест ліста ад правайдэраў і Мінсувязі, у якім яны скардзяцца на сваё цяжкая становішча і высокія цэны паслугаў ад Белтэлекама.
У прэс-службе дзяржаўнага аператара аднак запэўнілі, што ліст прыватных інтэрнэт-аператараў ніяк не паўплываў на рашэнне аб паніжэнні цаны:
Супрацоўнік прэс-службы: “Ліст ніяк не паўплываў ані на колькасць адсоткаў, на якую панізілася цана, ані на тое, што цана панізілася менавіта зараз”.
Супрацоўнік прэс-службы растлумачыў Еўрарадыё, што Белтэлекам заўсёды толькі паніжае цэны сваім абанентам і ніколі яшчэ іх не павышаў. Паніжэнні звычайна адбываюцца 2 разы ў год: увосень і вясною — перад выставай TIBO.
Раней цэны на паслугі інтэрнэт-правайдэрам паніжаліся па-рознаму: на некаторыя на 15%, а на некаторыя нават на 30%, кажуць у Белтэлекаме. Калі лічылася агульная лічба, то яна атрымлівалася невялікай. Зараз жа Белтэлекам вырашыў панізіць цэны на 25% па ўсіх пунктах.