Літаратары плануюць стварыць асацыяцыю пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы
Літаратары Беларусі і Расіі плануюць стварыць асацыяцыю пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Паводле яго слоў, у склад асацыяцыі на добраахвотнай аснове ўвойдуць пісьменнікі дзвюх краін. Цяпер вядзецца распрацоўка статуту арганізацыі і ўсіх неабходных дакументаў.
Чаргінец адзначыў, што асацыяцыя будзе спрыяць "больш актыўнаму развіццю літаратурных, культурных сувязяў і духоўнаму яднанню народаў Беларусі і Расіі".
БелаПАН