Літоўская грамадскасць на слуханнях выказалася супраць беларускай АЭС
Амаль пяцігадзінныя грамадскія слуханні па будучай беларускай АЭС скончыліся ўсеагульным замяшаннем і бязладнымі спрэчкамі на павышаных тонах. Шмат якія ўдзельнікі заўчасна пакінулі аўдыторыю з прычыны нізкага ўзроўню перакладу, арганізаванага беларускай амбасадай. Як нагадвае БелаПАН, слуханні адбываліся 2 сакавіка ў Віленскім універсітэце. Намесніца старшыні камісіі развіцця Віленскай гарадской рады і прадстаўніца некалькіх грамадскіх арганізацый Раса Навіцкене заявіла, што ў выпадку аварыі на беларускай АЭС, у Літве будзе знішчаная сталіца, а тэрыторыя краіны забруджаная на 80%.
У той жа час некаторыя прадстаўнікі літоўскага боку выказаліся ў падтрымку праекту. Беларус з Вісагінаса Алег Давідзюк, былы начальнік аддзела Ігналінскай АЭС, нагадаў, што АЭС будуюцца ў шмат якіх развітых краінах. Па яго словах, сотні будаўнікоў і эксплуатацыйных спецыялістааў, якія працавалі на Ігналінскай АЭС, ужо гатовыя ехаць на будаўніцтва ў Астравец.
Па заканчэні слуханяў амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімір Дражын заявіў журналістам, што, нягледзячы на цяжкасці, удзельнікі сходуу змаглі паразумецца. З гэтым не пагадзіліся не толькі літоўцы, але і прадстаўнікі беларускай грамадскасці, якія прыехалі ў Вільню.
Старшыня арганізацыі "Экадом" Ірына Сухій адзначыла нізкі ўзровень арганізацыі слуханняў, а таксама непадрыхтаванасць да іх беларускіх чыноўнікаў. На пытанне літоўскага Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя пра дозу апраменьвання ў Вільні прадстаўнікі афіцыйнага Мінску не адказалі наогул нічога.
У сваю чаргу старшыня Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў Беларусі Якаў Кенігсберг трымаецца іншага меркавання. Ён нагадаў, што за ўвесь час эксплуатацыі Ігналінскай АЭС у Літве не зафіксавана ніводнага выпадку непажаданага ўздзеяння.
Да канца месяца літоўская грамадскасць павінна накіраваць сваю рэакцыю па выніках слуханняў у Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя краіны. З улікам гэтых пажаданняў Літва сфармуе пазіцыю па будаўніцтве Беларуссю АЭС, але правам вета яна, як і кожная замежная дзяржава, не валодае.