Літоўскі прэм'ер: планы Беларусі і Расіі па будаўніцтве АЭС могуць змяніцца

Беларусь і Расія могуць змяніць свае планы па будаўніцтве новых АЭС, у выпадку, калі Літве ўдасца паспяхова рэалізаваць праект пабудовы і пуска ў эксплуатацыю Вісагінскай атамнай станцыі. Такую заяву зрабіў літоўскі прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс.
Як паведамляе "БалтІнфо", да такога меркавання Кубілюса падштурхнула нядаўняя сустрэча з расійскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным.

Нагадаем, што Вісагінскую АЭС Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і Польшай плануюць пабудаваць да 2018 года. Расія сёлета пачала будаўніцтва Балтыйскай АЭС у Калінінградскай вобласці. Беларусь пачне будаваць АЭС у Астравецкім раёне.