Літовец па Нёмане перапраўляў на радзіму вялікую партыю цыгарэт

Беларускія памежнікі ўначы затрымалі грамадзяніна Літвы, які па Нёмане спрабаваў пераправіць на радзіму 30 тысяч пачкаў цыгарэт.  Спачатку беларусы натрапілі на герметычна ўпакаваны груз, які плыў Нёмане. Пасля з'явіўся на лодцы і гаспадар, але яго ўжо чакала засада. Як паведамляе "Інтэрфакс", у 35-гадовага літоўца былі дакументы на права знаходжання ў памежнай зоне. Ён меў пры сабе GPS-навігатар і ліхтар, а на груз быў усталяваны самаробны радыёмаяк.

Сваё знаходжанне ўначы на Нёмане мужчына патлумачыў тым, што ён вудзіў рыбу, хоць не меў для гэтага ніякіх прыстасаванняў. Цяпер праводзіцца расследаванне.