Літва прапаноўвае ЕС абмеркаваць з Беларуссю пытанне будаўніцтва АЭС

У палітыкаў і грамадскасці Літвы вялікую занепакоенасць выклікаюць пытанні ядзернай бяспекі і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС, якую плануе будаваць Беларусь.
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас на сустрэчы з еўракамісарам Бенітай Ферэра-Вальднэр, якая адказвае за знешнія сувязі ЕС.

Як паведамляе “Інтэрфакс”, міністр прапанаваў арганізаваць адмысловыя кансультацыі Еўракамісіі і Беларусі па пытаннях выканання патрабаванняў міжнародных канвенцый, што датычацца праблем ядзернай бяспекі, а таксама забеспячэнні празрыстага працэсу ацэнкі ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе.