"Українські новини": Лукашэнка можа наведаць Украіну 27 чэрвеня
Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Украіну для сустрэч з уладамі 27 чэрвеня. Пра гэта сёння паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Українські новини". Яно спасылаецца на "інфармаваную крыніцу" ў амбасадзе Украіны ў Польшчы. Нібыта, украінскі міністр замежных спраў Уладзімір Агрызка адмяніў
запланаваны на 27 чэрвеня візіт у Польшчу ў сувязі з магчымым прыездам
Лукашэнкі ва Украіну. "Ён не можа быць адначасова ў двух месцах", -
сказаў ананімны суразмоўца агенцтва "Українські новини".
Раней паведамлялася, што адмена візіта кіраўніка МЗС Украіны ў Польшчу звязаная з неабходнасцю заняцца "іншымі важнымі справамі".
Нагадаем, у панядзелак Еўрарадыё паведаміла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі можа прайсці 27 чэрвеня ў Чарнігаве. Сёння з'явілася інфармацыя пра тое, што афіцыйны Мінск звярнуўся з просьбай да Кіева правесці сустрэчу ў першай палове ліпеня.