Лонданская паліцыя арыштавала п’янага пілота перад узлётам
Лонданская паліцыя арыштавала п’янага запаснога пілота ў аэрапорце “Хітроў”. Арышт быў праведзены падчас апошняй праверкі лайнера перад узлётам: самалёт з 266 пасажырамі на борце павінен быў здзейсніць рэйс па маршруце Лондан-Маямі. У выніку, рэйс адклалі. У абавязкі запаснога пілота ў экіпажы авіялайнера ўваходзіць пілатаванне самалётам у выпадку, калі камандзір і другі пілот па якіх-небудзь прычынах не ў стане кіраваць ім.
Пазней запаснога пілота вызвалілі пад заклад, а ўвесь экіпаж на час расследавання адхілілі ад палётаў.
ВВС
Пазней запаснога пілота вызвалілі пад заклад, а ўвесь экіпаж на час расследавання адхілілі ад палётаў.
ВВС