Лукашэнка: Беларусь не прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію з-за расійскіх СМІ
У тым, што Беларусь дагэтуль не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, вінаватая Расія. Пра гэта прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас прэс-канферэнцыі журналістам рэгіянальных СМІ Расіі. Сп. Лукашэнка зазначыў, што Беларусь ад пачатку не мела нічога супраць таго, каб прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аднак гэтаму замінула цкаванне, што пачалося у расійскіх СМІ, “падкантрольных некаторым расійскім чыноўнікам”: маўляў, Беларусь не прызнае самаабвешчаныя рэспублікі, бо Расія не дала 500 мільёнаў крэдыта. І ў кіраўніцтве Расіі пра гэтую траўлю ведалі.
Сітуацыя, якую прапаноўвалі расійскія СМІ: грошы ў абмен на прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — для Беларусі была вельмі нязручнай. Так нідзе не робіцца, каб незалежнасць краінаў прызнавалася за грошы, — зазначыў прэзідэнт. “Я сказаў аднаму і другому: стоп! Калі вы гэтую сітуацыю дазволілі — цяпер цярпіце!” — дадаў Аляксандр Лукашэнка.