Лукашэнка даў згоду на перанос помніка Максіму Багдановічу ў Мінску

Помнік Максіму Багдановічу, які знаходзіцца каля Опернага тэатра ў Мінску, будзе перанесены.

Такую прапанову зрабілі архітэктары, якія сцвярджаюць, што ён "не ўкладаецца ў план кампазіцыі". Таму помнік будзе месціцца не на звыклым месцы каля вуліцы Янкі Купалы, а з боку вуліцы Багдановіча.

Учора падчас наведвання будынка тэатра, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на такі перанос. Цэнтральнае месца ў алеі перад оперным тэатрам зойме вялікі фантан, інфармуе тэлеканал ОНТ.