Лукашэнка нарэшце адкрые 50-кіламетровую зону між Беларуссю і Літвой
У Вільні ад прыезду Лукашэнкі і Сідорскага чакаюць адкрыцця 50-кіламетровай бязвізавай зоны
Аляксандр Лукашэнка з працоўным візітам наведаў суседнюю Літву. Разам з прэзідэнтам у Вільню прыехаў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, а таксама група беларускіх прадпрымальнікаў
Якія вынікі працоўных сустрэчаў плануюць дасягнуць абодва бакі, — пра гэта Еўрарадыё запыталася палітычнага аглядальніка, журналіста „Lietuvos ryto“ Эдмундаса Якілайціса (Edmundas Jakilaitis). Паводле слоў журналіста, ад гэтай сустрэчы выйграюць усе як у палітычным, так і ў эканамічным плане.
Эдмундас Якілайціс: “Два пытанні самыя галоўныя — эканамічныя тэмы ды палітычныя тэмы. Эканамічныя тэмы як бы зразумелыя: гэта транзіт тавараў праз Літву, агульныя прадпрыемствы ў Клайпедзе з Беларуссю, энергетычнае супрацоўніцтва. І палітычныя тэмы. Палітычныя тэмы — канечне, таму што гэты візіт узгоднены з Еўрасаюзам, і гэта частка новай адзінай еўрапейскай палітыкі наконт Беларусі”.
Але, відаць, не абыдзецца на беларуска-літоўскіх сустрэчах і без крытыкі ў бок беларускага ўраду. На думку спадара Якілайціса, літоўская прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ не абміне ў размовах з Лукашэнкам і пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў нашай краіне.
Эдмундас Якілайціс: “Пытанні правоў чалавека і свабоды слова і пытанні апазіцыі — яны будуць узнімацца. Немагчыма, каб прэзідэнт Літвы не ўзнімаў гэтыя пытанні. Але, з іншага боку, эканамічнае супрацоўніцтва таксама вельмі важна”.
А вось эканамічны аглядальнік газеты “Литовский Курьер” Дзяніс Тарасенка мяркуе, што асноўную ўвагу падчас сустрэчаў варта звярнуць менавіта на вырашэнне памежных пытанняў
На думку спадара Тарасенкі, найбольш пытанняў паўстае вакол парадку дня сустрэчы беларускага і літоўскага прэзідэнтаў. Менавіта яны павінны абмеркаваць пытанне ўвядзення памежнай 50-кіламетровай зоны, што дазволіць жыхарам беларускага і літоўскага памежжа вольна пераязджаць у суседнюю краіну.
Дзяніс Тарасенка: “І усе чакаюць, чым жа скончацца размовы двух прэзідэнтаў, бо Літва неаднаразовы заяўляла аб жаданні стварыць 50-кіламетровую зону для ільготнага перасячэння як беларусаў у Літву, так і літоўцаў у Беларусь. Гэтая тэма сёння, хутчэй за ўсё, будзе абмяркоўвацца, і вось, напэўна, яна самая цікавая. Усе чакаюць, якія ж будуць рашэнні”.
Прэм’еры Беларусі і Літвы таксама абмяркоўваюць памежныя паездкі грамадзянаў нашых краін.
Дзяніс Тарасенка: “Мяркую, самы цікавы парадак дня — у кіраўнікоў урадаў. Вельмі шчыльна сёння працуюць прэм’ер-міністр Андрус Кубілюс і кіраўнік беларускага ураду. Відаць, будзе нейкі вынік па размовах аб парадку перасячэння мяжы. Прынамсі, у пратаколе запісана падпісанне дамовы. Канкрэтна што гэта будзе азначаць, ці будзе нейкі льготны, ці гэта дамова аб намерах — зараз казаць рана. Таксама будзе падпісаная дамова аб адзіным пункце перасячэння мяжы паміж Літвой, Беларуссю ды Польшчай. І таксама аб прававым статусе перасячэння мяжы.”
Акрамя палітычнага супрацоўніцтва, абодва бакі падрыхтавалі і шэраг эканамічных прапановаў. Так, разам з беларускім прэзідэнтам у Літву наведаліся прадстаўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў для удзелу ў эканамічным форуме і выставе "Белэкспа". Але літоўскія прадпрымальнікі не менш зацікаўленыя ў знаёмстве з беларускай прадукцыяй.
Дзяніс Тарасенка: "Даволі сур’ёзная каманда з літоўскага боку — гэта вельмі значныя тут прадпрымальнікі, якія, відаць, таксама будуць наладжваць канкрэтныя стасункі.
Кампаній прадстаўлена даволі шмат. Некаторыя з іх сёння казалі, што прыязджаюць дзеля "разведкі боем". Прынамсі, пазнаёміцца, зразумець, што можна тут зрабіць."