Лукашэнка па запрашэнні Мядзведзева 10 снежня наведае Маскву
Аляксандр Лукашэнка 10 снежня наведае Маскву з працоўным візітам па запрашэнні Дзмітрыя Мядзведзева.
Абодва прэзідэнты возьмуць удзел у чарговым пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба Мядзведзева.
Чакаецца, што кіраўнікі краін разгледзяць 17 пытанняў. Асноўным з іх будзе абмеркаванне сумесных дзеянняў Беларусі і Расіі па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, паляпшэння параметраў плацежнага балансу.
Лукашэнка чакае, што "апрача ўрачыстасці, гэтае мерапрыемства павінна мець канкрэтны практычны характар", інфармуе БелаПАН.