Лукашэнка: Падзеі на Каўказе паказалі: Беларусі нельга ўваходзіць у склад РФ
Адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падзеі ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі паказалі небяспечнасць уваходжання нашай краіны ў склад Расіі. Разам з тым прэзідэнт заявіў, што пытанне пра прызнанне незалежнасці гэтых тэрыторый Беларуссю пакуль не разглядаецца.