Лукашэнка: Пастанову № 991 рыхтаваў буйны "дзеяч" па ўказцы прэм'ера
Пастанову ўрада № 991, якая забараняла пасрэднікаў, падрыхтаваў адзін буйны "дзеяч" па ўказцы прэм'ер-міністра.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў пракуратуры.
"Вось, да прыкладу, нядаўна выпусцілі пастанову № 991 <…> і фактычна забаранілі суб'ектам гаспадарання гандляваць. Ды няхай кіраўнік сам вырашае, як дзейнічаць, а патрабаваць трэба за прыбытак і рэнтабельнасць! — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Навошта камусьці ўказваць: з кім гандляваць, працаваць з пасрэднікамі ці не? Сталі разбірацца, хто пастанову рыхтаваў. Аказалася, адзін "дзеяч" па ўказцы прэм'ер-міністра падрыхтаваў гэты дакумент, кінуў яму на стол і назаўтра паехаў у адпачынак. Спытаць нават няма з каго!"
Нагадаем, пастанова № 991 была прынята 28 ліпеня і адменена 4 жніўня пасля ўмяшання Лукашэнкі. Дакумент, які міністр эканомікі Мікалай Зайчанка назваў "антыкрызіснай мерай", выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю бізнес-супольнасці.
БелаПАН