Лукашэнка паставіў задачу вывесці беларускую чыгунку на сусветны ўзровень

Беларускую чыгунку трэба вывесці на сусветны ўзровень. Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка падчас справаздачы начальніка Беларускай чыгункі Анатоля Сівака. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларуская чыгунка з'яўляецца важнай часткай міжнароднай сістэмы транспартных перавозак. Паводле яго слоў, дакладная і эфектыўная праца чыгункі — не толькі неабходная ўмова дынамічнага развіцця эканомікі, але і фактар станоўчага іміджу, аўтарытэта нашай краіны ў сусветнай супольнасці, паведамляе БЕЛТА.