Лукашэнка патрабуе, каб пракуратура змагалася са злачыннасцю

Падчас сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі Пятром Міклашэвічам Лукашэнка падкрэсліў, што абарона грамадзянаў ад злачынных замахаў застаецца адной з асноўных задач дзяржавы і дадаў, што станоўчая дынаміка ў барацьбе са злачыннасцю павінна ўзмацняцца. "Неабходна актывізаваць дзейнасць праваахоўных органаў па своечасовым выкрыцці карупцыянераў і прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці, нягледзячы на чыны і рангі" -- заявіў кіраўнік дзяржавы.