Лукашэнка сёння паўдзельнічае ў адкрыцці Шклоўскага завода газетнай паперы

Шклоў сёння наведае Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ён пазнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём Шклоўскага раёна, інфармуе БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці завода газетнай паперы ў Шклове. Гэтая ўрачыстасць па тэхнічных прычынах неаднаразова пераносілася.